Ілжэперапiсчыца скрала грошы. 21.by

Ілжэперапiсчыца скрала грошы

13.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 мiльёнаў 280 тысяч рублёў знiклi з хаты пенсiянера ў вёсцы Дарлiвая Крычаўскага раёна пасля вiзiту незнаёмай жанчыны, паведамiлi ў прэс-службе УУС Магiлёўскага аблвыканкама.

9 кастрычнiка дзве жанчыны прыехалi на "Жыгулях" у аддаленую i маланаселеную вёску. Адна з iх завiтала да 85-гадовага дзеда i патлумачыла яму, што, паводле задання раённых уладаў займаецца перапiсам. Гаспадар ведаў пра актуальную ў грамадстве падзею, але не праверыў дакументы ў iлжэперапiсчыцы. Ён даверлiва прынёс ёй пашпарт, а пакуль тая запаўняла нейкiя паперы, лiтаральна на хвiлiнку выйшаў з пакоя.

Гэтага часу зладзейцы хапiла, каб адшукаць грошы: пакунак з грашовымi знакамi захоўваўся пад абрусам на стале. Высветлiлася, што пенсiянер лiтаральна днямi прадаў каня i фурманку. Цяпер прыбытак знiк, а жанчын шукае мiлiцыя.

У гэты ж дзень грошы знiклi яшчэ ў дзвюх пенсiянерак. Праўда, у гэтых выпадках невядомыя жанчыны называлiся пажылым людзям сацыяльнымi работнiкамi. У Бабруйску 63-гадовая пенсiянерка недалiчылася 120 тысяч рублёў пасля таго, як да яе завiталi дзве жанчын. А з кватэры 90-гадовай бабулi ў Шклове вiзiт дзвюх цыганак завяршыўся стратай у 1 мiльён рублёў.

Iлона Iванова. Сышоў з нумара i трапiў пад карцеч   Пры правядзеннi загоннага палявання на тэрыторыi паляўнiчых угоддзяў Мiёрскай раённай структуры паляўнiчых i рыбаловаў адзiн з паляўнiчых самавольна сышоў з нумара, у вынiку чаго трапiў пад стрэл карцечы з боку свайго калегi i быў паранены.

Калега па занятку страляў у казулю з адлегласцi каля ста метраў. Паранены паляўнiчы быў дастаўлены ў мiёрскую цэнтральную раённую бальнiцу, дзе яго прааперыравалi. Стан здароўя пацярпела ўрачы ацэньваюць як здавальняючы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Крадуць бульбу i капусту

У жыхара вёскi Вулька-2 Лунiнецкага раёна з хлява ўкралi 240 кiлаграмаў бульбы. Зладзеi сарвалi навясны замок i выцягнулi бульбу, але хутка трапiлi ў поле зроку мiлiцыi. Гэта былi аднавяскоўцы пацярпелага.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 мiльёнаў 280 тысяч рублёў знiклi з хаты пенсiянера ў вёсцы Дарлiвая Крычаўскага раёна пасля вiзiту незнаёмай жанчыны, паведамiлi ў прэс-службе УУС Магiлёўскага аблвыканкама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика