Заступiўся за цешчу?
15.10.2009
—
ЧП
|
Слоў не хапiла, i сужыцель жанчыны пасля "выхавання" памёр у бальнiцы. 9 кастрычнiка ў горадзе Горкi на сяброўскую вечарыну сабралiся чацвёра мужчын: 27-гадовы малады чалавек прыйшоў у госцi да 43-гадовага сужыцеля цешчы i прыхапiў з сабой двух сяброў. Кампанiя выпiла моцных напояў, i гутарка хмельных людзей паступова перайшла ў сварку. Зяць заступаўся за цешчу: настойваў, каб мужчына з большай павагай ставiўся да яе i ўрэшце знайшоў сабе працу. Але выхаваўчы працэс завяршыўся бойкай: маладыя людзi так моцна збiлi старэйшага, што той трапiў у бальнiцу ў стане непрытомнасцi, i на наступныя суткi памёр. Мiлiцыя распачала крымiнальную справу i затрымала трох чалавек, якiя абвiнавачваюцца ў прычыненнi цяжкiх цялесных пашкоджанняў. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слоў не хапiла, i сужыцель жанчыны пасля "выхавання" памёр у бальнiцы. 9 кастрычнiка ў горадзе Горкi на сяброўскую вечарыну сабралiся чацвёра мужчын: 27-гадовы малады чалавек прыйшоў у госцi да 43-гадовага сужыцеля цешчы i прыхапiў з сабой двух сяброў. Кампанiя выпiла моцных напояў, i гутарка хмельных людзей паступова перайшла ў сварку.
|
|