Трайное забойства i выкраданне дзiцяцi ўчыненыя ў Гродне
15.10.2009
—
ЧП
|
Гродне ўчынена трайное забойства i выкрадзена дзiця. Пра гэта паведамiў старшы памочнiк пракурора Гродзенскай вобласцi Вячаслаў Iгнацiк. У цяперашнi час iнфармацыi па справе няшмат. Трагедыя разыгралася ўчора ноччу ў адным са шматпавярховых дамоў па вулiцы Кабяка. Вядома, што былi забiтыя пенсiянер, яго нявестка i яе сяброўка. Акрамя таго, злачынцы выкралi дзiця забiтай жанчыны (унука забiтага), 11-гадовага хлопчыка, а кватэру падпалiлi. Выратавальнiкi, якiя прыбылi на пажар, i знайшлi забiтых са слядамi нажавых раненняў. Паводле слоў Вячаслава Iгнацiка, супрацоўнiкам праваахоўных органаў у вынiку комплексных вышуковых мерапрыемстваў удалося да ранiцы затрымаць падазроных. Iмi былi два раней судзiмыя мужчыны 1980 i 1981 года нараджэння. У iх "паслужным спiсе" — грабяжы, махлярства, хулiганства з прымяненнем халоднай зброi, разбой. Адзiн з iх нядаўна адбываў сямiгадовае пакаранне ў папраўчай установе ў Наваполацку, але быў вызвалены па амнiстыi. У цяперашнi час правяраецца iх удзел ва ўчыненнi злачынства. Паведамляецца таксама, што ў падазроных адабрана выкрадзенае дзiця, якое знаходзiцца цяпер у бяспецы. Таццяна ВIШНЕЎСКАЯ, БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродне ўчынена трайное забойства i выкрадзена дзiця. Пра гэта паведамiў старшы памочнiк пракурора Гродзенскай вобласцi Вячаслаў Iгнацiк.
|
|