Двухгадовую дзяўчынку ў лесе пад Калінкавічамі шукалі 355 чалавек
15.10.2009 13:26
—
ЧП
|
Паведамленне аб дзіцяці, якое згубілася ў лясным масіве, прыйшло 14 кастрычніка каля 16.30 у Калінкавіцкі райаддзел міліцыі. Бацька і дзед двухгаловай дзяўчынкі адправіліся на гужавой павозцы ў лес у грыбы. За пяць кіламетраў ад вёскі Варатын яны спынілі каня. Бацька пайшоў у лес, а дзядуля застаўся з дзяўчынкай на павозцы. Неўзабаве пажылы мужчына таксама ненадоўга пайшоў у лес, а калі вярнуўся, дзіцяці ўжо не было. На працягу дзвюх гадзін бацька і дзядуля шукалі дзяўчынку самастойна, а затым звярнуліся ў міліцыю. Былі арганізаваны маштабныя пошукі, у якіх бралі ўдзел 355 чалавек з РАУС, МНС, лясгаса, Міністэрства абароны, Беларускай чыгункі, іншых службаў. Каля 21.40 дзіця было знойдзена работнікамі БЧ прыкладна ў 800 метрах ад месца знікнення. Дзяўчынка адпраўлена ў бальніцу з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне», яе стан здавальняючы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне аб дзіцяці, якое згубілася ў лясным масіве, прыйшло 14 кастрычніка каля 16.30 у Калінкавіцкі райаддзел міліцыі. |
|