Бабуля параненая, а ўнук загiнуў. 21.by

Бабуля параненая, а ўнук загiнуў

22.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30-гадовы кiроўца "Фальксвагена" заснуў за рулём па дарозе з Гомеля.

Аўтамабiль з'ехаў у кювет i перакулiўся. Паводле слоў начальнiка аддзялення ДАI Рэчыцкага РАУС Сяргея КАРАСЕВIЧА, няшчасце адбылося пасля шасцi гадзiн вечара перад паваротам на вёску Броннае, што на тэрыторыi Рэчыцкага раёна. У аўтамабiлi на заднiм сядзеннi ехалi мацi кiроўцы i яго два 6-гадовыя сыны-двайняты. Пасажыры не былi прышпiленыя рамянямi бяспекi. 62-гадовую жанчыну з адным з унукаў з траўмамi даставiлi ў бальнiцу. Там хлопчыка не змаглi выратаваць. Па справе праводзiцца праверка.

Надзея ДРЫЛА.

Багатая беспрацоўная

Калi Драгiчынскiя мiлiцыянеры сумесна з супрацоўнiкамi дзяржкантролю зазiрнулi ў гараж беспрацоўнай з г/п Антопаль, то там iх чакалi 23 тэлевiзары "Сонi", на якiх не было дакументаў.

Тэлевiзары "пацягнулi" на 65 мiльёнаў.

Сымон Свiстуновiч.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30-гадовы кiроўца "Фальксвагена" заснуў за рулём па дарозе з Гомеля. Аўтамабiль з'ехаў у кювет i перакулiўся. Паводле слоў начальнiка аддзялення ДАI Рэчыцкага РАУС Сяргея КАРАСЕВIЧА, няшчасце адбылося пасля шасцi гадзiн вечара перад паваротам на вёску Броннае, што на тэрыторыi Рэчыцкага раёна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика