Пайшоў у ягады i прапаў. 21.by

Пайшоў у ягады i прапаў

22.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Шумiлiнскiм раёне ў лесе знiк ягаднiк. Учора яго яшчэ шукалi — ужо другi дзень запар.

Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, ягаднiк выходзiў на сувязь па мабiльным тэлефоне. Дакладна вызначыць, дзе ён знаходзiцца, пакуль што не здолелi. Мужчына па тэлефоне гаварыў, што чуе сiгналы, але выйсцi не можа, бо па калена ў вадзе. Магчыма, зацягнула ў балоце. Потым сувязь з iм абарвалася.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Падкiнуты хабар?

У дачыненнi да былога начальнiка аддзялення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Мазырскага РАУС упраўленнем КДБ па Гомельскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа па прыметах злачынства, прадугледжанага артыкулам аб злоўжываннi ўладай або службовымi паўнамоцтвамi.

Высокапастаўлены мiлiцыянер падазраецца ў тым, што з мэтай штучнага стварэння станоўчых вынiкаў сваёй аператыўна-службовай дзейнасцi сфальсiфiкаваў ход i вынiкi аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якiя былi праведзены ў 2006 годзе ў дачыненнi да дырэктара адной з устаноў адукацыi горада Мазыра, у тым лiку iнсцэнiраваў атрыманне апошнiм хабару, паведамiлi ў прэс-службе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi. Грашовыя сродкi кiраўнiку былi падкiнутыя, калi той знаходзiўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Тады, на падставе сфальсiфiкаваных матэрыялаў, у дачыненнi да кiраўнiка была ўзбуджана крымiнальная справа, а суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волi. Цяпер праводзяцца следчыя дзеяннi.

Вольга АЎРАМЕНКА.

Каб вызвалiць руку, адключылi ацяпленне ў школе

Супрацоўнiкi МНС вызвалiлi маленькую дзяўчынку, якая на перапынку выпадкова засунула сваю руку ў радыятар ацяплення.

Вучанiца 4-га класа Гомельскай школы №13 разам з аднакласнiкамi на калiдоры чакала ў чарзе, каб зайсцi ў сталовую. Гэтага часу хапiла, каб ручка худзенькага дзiцяцi апынулася ў абдымках чыгуннай батарэi. Як расказала дырэктар установы Алена Каваленка, рабочыя прадпрыемства "Гомельшкло", якое апякуецца над школай, выклiкалi супрацоўнiкаў МНС i дапамагалi ў правядзеннi 20-хвiлiннай аперацыi па вызваленнi. Для гэтага давялося часова адключыць ацяпленне i гiдраiнструментам расцiснуць звёны радыятара. Зараз дзяўчынка на занятках, а ў школе на ўсiх батарэях тэрмiнова з'явiлiся ахоўныя экраны.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Пагарэў на камандзiровачных

За фальшывыя камандзiровачныя справаздачы асуджаны дырэктар прадстаўнiцтва вядомага беларускага прадпрыемства "Вiцязь" у Маскве. Ён завышаў у справаздачах выдаткi на камандзiроўкi ў сталiцу Расii i незаконна зарабiў на гэтых камандзiровачных 12 мiльёнаў рублёў.

Вызначана, што пры вяртаннi ў Вiцебск асуджаны цяпер ужо дырэктар падаваў чэкi i рахункi, якiя пацвярджалi ягонае пражыванне ў гатэлi "Iзмайлава". Але насамрэч гэтыя дакументы былi фальшывымi, бо купляў iх дырэктар у розных асобаў у Маскве. Кiраўнiк, як высветлiлася, наогул у названай гасцiнiцы не пражываў. Улiчваючы чыстасардэчнае прызнанне, добраахвотную кампенсацыю страты i тое, што дырэктар — бацька малалетняга дзiцяцi, судом Першамайскага раёна Вiцебска яму прызначана пакаранне — 3 гады пазбаўлення волi з адтэрмiноўкай выканання пакарання тэрмiнам на два гады.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шумiлiнскiм раёне ў лесе знiк ягаднiк. Учора яго яшчэ шукалi — ужо другi дзень запар. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным упраўленнi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, ягаднiк выходзiў на сувязь па мабiльным тэлефоне. Дакладна вызначыць, дзе ён знаходзiцца, пакуль што не здолелi. Мужчына па тэлефоне гаварыў, што чуе сiгналы, але выйсцi не можа, бо па калена ў вадзе. Магчыма, зацягнула ў балоце. Потым сувязь з iм абарвалася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика