Пагарэльцаў выратавалi праз акно. 21.by

Пагарэльцаў выратавалi праз акно

31.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два чалавекi былi выратаваны на пажары, што здарыўся ў вёсцы Сенiца Мiнскага раёна. Ён распачаўся ў двухпавярховым доме на дзве сям'i ў пакоi на першым паверсе.

— Па папярэднiх звестках, вiноўнiцай пажару стала шасцiгадовая ўнучка гаспадара дома. Пакуль яе мацi знаходзiлася на кухнi, дзяўчынка заставалася ў пакоi адна. Не сказаўшы пра здарэнне нi слова, дзiця прыйшло да мацi. А праз некаторы час жанчына адчула моцны пах дыму, — паведамiла рэдакцыi прэс-сакратар Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Клебан.

Утаймаваць полымя самастойна ў мацi не атрымалася. Таму, выклiкаўшы падраздзяленнi МНС, яна адвяла дачку да суседзяў, а сама ўзнялася на другi паверх дома, дзе знаходзiўся брат мужа — iнвалiд першай групы. Спусцiцца ўнiз у iх не атрымалася, бо шлях перагарадзiў дым. Выратавальнiкi эвакуявалi пагарэльцаў праз акно пры дапамозе лесвiцы. Жанчына з невялiкiмi апёкамi рук i атручэннем прадуктамi гарэння дастаўлена ў бальнiцу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два чалавекi былi выратаваны на пажары, што здарыўся ў вёсцы Сенiца Мiнскага раёна. Ён распачаўся ў двухпавярховым доме на дзве сям'i ў пакоi на першым паверсе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика