"Добраахвотнiкам" не пагражае крымiнальная адказнасць. 21.by

"Добраахвотнiкам" не пагражае крымiнальная адказнасць

31.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пачатку лiстапада МУС Беларусi правядзе аператыўна-прафiлактычныя мерапрыемствы "Арсенал". Іх асноўная мэта — папярэдзiць незаконны абарот зброi, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў i рэчываў.

На працягу пяцi дзён супрацоўнiкi мiлiцыi не толькi зоймуцца выяўленнем людзей, якiя трымаюць у сябе зброю без адпаведнага дазволу, але i наведаюць законных уладальнiкаў агнястрэльных прадметаў, каб праверыць месцы iх захоўвання. Ва ўладальнiкаў зброi, якiя затрымлiвалiся за парушэнне грамадскага парадку, яе канфiскуюць. Падчас сумесных з работнiкамi прыродаахоўных арганiзацый рэйдаў не застануцца без увагi i браканьеры.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, сёлета за 9 месяцаў на тэрыторыi краiны канфiскавана 773 адзiнкi незарэгiстраванай зброi, а таксама больш за 14 тысяч боепрыпасаў рознага калiбру. Звыш 48 тысяч бое- прыпасаў i 800 адзiнак зброi грамадзяне здалi дабравольна.

Нагадаем, што за незаконныя дзеяннi ў дачыненнi да агнястрэльнай зброi, боепрыпасаў i выбуховых рэчываў заканадаўствам прадугледжана пакаранне ажно да пазбаўлення волi тэрмiнам на 12 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi. Людзi, якiя добраахвотна здалi вышэйпералiчаныя небяспечныя прадметы ў органы ўнутраных спраў, ад крымiнальнай адказнасцi вызваляюцца.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку лiстапада МУС Беларусi правядзе аператыўна-прафiлактычныя мерапрыемствы "Арсенал". Іх асноўная мэта — папярэдзiць незаконны абарот зброi, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў i рэчываў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика