Экскаватар-пагрузчык наехаў на 19-гадовага пешахода. 21.by

Экскаватар-пагрузчык наехаў на 19-гадовага пешахода

06.11.2009 09:33 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Пінску экскаватар-пагрузчык «ЭО-2626А» наехаў на пешахода, які рухаўся па тратуары.

Як паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды абласнога ДАІ Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 4 лістапада каля 16.30 на скрыжаванні вуліц Кірава і Шубікідзэ. 31-гадовы вадзіцель экскаватара ажыццяўляў паварот направа з вуліцы Кірава. Не ўлічыўшы дарожныя ўмовы і ўмовы надвор"я, ён не справіўся з кіраваннем і экскаватар выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам «МАЗ», што ехаў насустрач.

Пасля гэтага экскаватар-пагрузчык развярнула, і ён выехаў на тратуар, дзе наехаў на 19-гадовага пінчука.

У выніку пешаход атрымаў розныя траўмы: закрытую чэрапна-мазгавую, удар галаўнога мозга, лінейны пералом левай скроневай косткі, удар правага тазасцегнавога сустава. Малады чалавек змешчаны ў нейрахірургічнае аддзяленне Пінскай гарадской бальніцы. Пасажыры аўтобуса, з якім сутыкнуўся экскаватар-пагрузчык, не пацярпелі.

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Як адзначыла Сахарчук, сёлета гэта першае ў вобласці ДТЗ, у якім экскаватар учыніў наезд на пешахода.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пінску экскаватар-пагрузчык «ЭО-2626А» наехаў на пешахода, які рухаўся па тратуары. Як паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды абласнога ДАІ Наталля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика