Для махляроў перапіс працягваецца
11.11.2009
—
ЧП
|
У кватэру да 75-гадовай гамяльчанкi прыйшоў малады хударлявы мужчына з папкай, якi прапанаваў жанчыне "перапiсацца", паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Адначасова грамадзянiн пачаў распытваць яе аб жыццi-быццi, а потым перайшоў да сапраўднай мэты свайго вiзiту i стаў патрабаваць у сталай жанчыны грошы. Далей — больш: памiж iмi завязалася няроўная барацьба, i жанчына пачала гучна клiкаць на дапамогу. Вось тут не вытрымалi нервы ў лiхадзея — ён хутка збег, а жанчына доўга адыходзiла ад сустрэчы з "перапiсчыкам", якога сама даверлiва пусцiла ў кватэру. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Электрык-садыстАпошнюю кропку ў скандале са сваёй сужыцелькай паставiў прасам 57-гадовы электрык з в. Моўчадзь Баранавiцкага раёна. Ён быў п'яны i не чуў, калi вярнулася дамоў сужыцелька. Жанчына пагрукала ў дзверы, затым пастукала ў акно — адказу не было. Тады жанчына выбiла шыбу. За гэта мужчына яе моцна пабiў, ды яшчэ паставiў на сужыцельку разагрэты прас. Пацярпелая звярнулася па медыцынскую дапамогу, а пазней падключылася мiлiцыя i завяла на электрыка крымiнальную справу. Сымон Свiстуновiч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кватэру да 75-гадовай гамяльчанкi прыйшоў малады хударлявы мужчына з папкай, якi прапанаваў жанчыне "перапiсацца", паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Адначасова грамадзянiн пачаў распытваць яе аб жыццi-быццi, а потым перайшоў да сапраўднай мэты свайго вiзiту i стаў патрабаваць у сталай жанчыны грошы. Далей — больш: памiж iмi завязалася няроўная барацьба, i жанчына пачала гучна клiкаць на дапамогу. Вось тут не вытрымалi нервы ў лiхадзея — ён хутка збег, а жанчына доўга адыходзiла ад сустрэчы з "перапiсчыкам", якога сама даверлiва пусцiла ў кватэру |
|