Пасвяціў запалкамі. 21.by

Пасвяціў запалкамі

12.11.2009 13:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вёсцы Крупнікі (Вілейскі раён) ад неасцярожна кінутай запалкі згарэў жылы дом.

«Пажарным, якія прыехалі на месца здарэння, паведамілі, што ў полымі можа знаходзіцца гаспадар, — расказвае інжынер інспекцыі Дзяржпажнагляду Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Грыневіч, — пазней высветлілася, што мужчына акурат у гэты час хадзіў да сваякоў».

Паводле слоў Алега Грыневіча, вечарам гаспадару, у якога хворае сэрца, стала дрэнна. Не знайшоўшы дома таблетак, ён вырашыў схадзіць да сваякоў, што жылі на другім канцы вуліцы. На дварэ было мокра і гразка, таму мужчына хацеў абуць гумовыя боты. У калідоры напярэдадні перагарэла лямпачка. Корпаючыся ў цемры, пачаў свяціць сабе запалкамі. Яны хутка тухлі, таму запальваў адну за другой, а выкарыстаныя кідаў на падлогу.

Не паспеў мужчына дайсці да канца вуліцы, як пачуў трэск. Азірнуўся і зразумеў, што гарыць уласны дом.

На тушэнні працавалі выратавальнікі з Даўгінава, Вілейкі, два пажарна‑выратавальныя падраздзяленні Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, арганізаваў падвоз вады сельгаскааператыў «Бубны». Нягледзячы на ўсе намаганні, дом уратаваць не ўдалося.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Крупнікі (Вілейскі раён) ад неасцярожна кінутай запалкі згарэў жылы дом.«Пажарным, якія прыехалі на месца здарэння, паведамілі, што ў полымі можа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика