Таран Генконсульства Літвы ў Гродне
12.11.2009 13:31
—
ЧП
|
У Гродне работнік аўтамайстэрні на скрадзеным аўтамабілі пратараніў паставое памяшканне Генконсульства Літвы. Справа па ч. 1 арт. 214 КК (згон транспартнага сродку) заведзеная ў Гродне ў дачыненні да 28‑гадовага раней асуджанага мясцовага жыхара, работніка прадпрыемства «Аўтааналіз». Як паведамілі ў дэпартаменце аховы МУС, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ноччу 11 лістапада. Кіруючы згнанай з тэрыторыі аўтамайстэрні машынай «Опель‑Вектра», якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, аўтаслесар пратараніў паставое памяшканне Генеральнага консульства Літвы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне работнік аўтамайстэрні на скрадзеным аўтамабілі пратараніў паставое памяшканне Генконсульства Літвы.Справа па ч. 1 арт. 214 КК (згон транспартнага сродку)... |
|