У Бярозаўскім раёне ў ДТЗ загінула 14‑гадовая школьніца
19.11.2009 11:28
—
ЧП
|
Як паведаміў нспектар аддзялення агітацыі і прапаганды абласной ДАІ Ілья Помін, аварыя адбылася 18 лістапада ў 18.05 на дарозе Малеч — Горск непадалёк ад вёскі Горск. Аўтамабілем, кіроўца якога з месца ДТЗ уцёк, быў учынены наезд на 14‑гадовую мясцовую жыхарку, якая рухалася ў сустрэчным кірунку на ровары. Ад атрыманых траўм яна памерла на месцы здарэння. Следча‑аператыўная група выявіла вінаватага ў ДТЗ — гэта 25‑гадовы жыхар Бярозы, які кіраваў аўтамабілем «Фольксваген‑Транспарцёр». Падчас выканання плана «Перахват» у гэты ж дзень у 22.30 аўтамабіль і кіроўца былі знойдзены ў лясным масіве блізу вёскі Боркі. Следчым аддзяленнем Бярозаўскага РАУС распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў). Кіроўца затрыманы. З пачатку 2009 года на дарогах Брэсцкай вобласці зафіксавана 83 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх сем непаўналетніх загінулі і 82 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Ларыса Шыганавая, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў нспектар аддзялення агітацыі і прапаганды абласной ДАІ Ілья Помін, аварыя адбылася 18 лістапада ў 18.05 на дарозе Малеч — Горск непадалёк ад вёскі... |
|