Аблiў сябе бензiнам i падпалiў
26.11.2009
—
ЧП
|
У Дуброўне 31-гадовы мужчына, рабочы прадпрыемства мясцовай камунальнай гаспадаркi, аблiў сабе бензiнам i падпалiў. Пажарных выклiкаў сусед. Апошняму, дарэчы, самагубца неаднаразова i раней заяўляў, што спалiць сабе з-за... частых сварак з жонкай. З апёкамi цела (65 працэнтаў) мужчыну даставiлi ў апёкавае аддзяленне Аршанскай гарадской бальнiцы № 1. Ён знаходзiцца ў цяжкiм стане. Аляксандр ПУКШАНСКІ. ДаiгралiсяУ Бабруйску тры заўзятыя азартныя гульцы абрабавалi выпадковага мiнака Гэта здарэнне адбылося 12 лiстапада: а 5-й гадзiне ранiцы двое маладых людзей i дзяўчына вярталiся з клуба, дзе ўклалi ў iгравыя аўтаматы ўсё да апошняга рубля. Хацелася адыграцца, але сродкаў не было. Тады шалёная кампанiя заўважыла ў двары аднаго з дамоў мужчыну. Гэта быў 26-гадовы рабочы ААТ "Белшына". Маладыя людзi дагналi яго, павалiлi на зямлю, збiлi, адабралi ўсе грошы i мабiльны тэлефон. Мiлiцыю на месца здарэння выклiкаў вартаўнiк Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Ён ахоўваў адзiн з адмiнiстрацыйных будынкаў паблiзу i, калi пачуў гукi бойкi, нацiснуў на кнопку трывожнай сiгналiзацыi. На месца прыбыла група затрымання, i службовы сабака Прайд упэўнена прывёў мiлiцыянераў да найблiжэйшай гульнявой залы, дзе кампанiя трацiла адабраныя 525 тысяч рублёў. Маладыя людзi затрыманы за рабаванне. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дуброўне 31-гадовы мужчына, рабочы прадпрыемства мясцовай камунальнай гаспадаркi, аблiў сабе бензiнам i падпалiў. Пажарных выклiкаў сусед. Апошняму, дарэчы, самагубца неаднаразова i раней заяўляў, што спалiць сабе з-за... частых сварак з жонкай. |
|