З адной турмы ў другую прыехаў сем разоў асуджаны гарадзенец
26.11.2009 13:21
—
ЧП
|
На волі 37-гадовы мужчына пабыў усяго 6 гадзін. У дзень вызвалення з калоніі па дарозе дадому ў Гродна ў стане алкагольнага ап’янення ён здзейсніў новае злачынства. Адзначыўшы выхад на волю, мужчына сеў у цягнік да Гродна, але даехаць без прыгодаў не змог. Працягнуць свята ён вырашыў тут жа — у цягніку, праўда гуляць ужо не было за што. Таму былы зняволены пачаў патрабаваць грошы ў аднаго з пасажыраў вагона. Ён прыставіў да жывата мужчыны руку, імітуючы нож і разжыўся пяццю тысячамі рублёў. У Мастах пацярпелы зрабіў заяву ў міліцыю, а ў Гродне зламысніка ўжо сустракаў нарад міліцыі. У выніку з ваўкавыскай калоніі мужчына пераехаў у СІЗА турмы №1 у Гродне. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 206 ч. 2 КК РБ — «рабаванне па прыкметах адкрытага выкрадання маёмасці, здзейсненага паўторна». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На волі 37-гадовы мужчына пабыў усяго 6 гадзін. У дзень вызвалення з калоніі па дарозе дадому ў Гродна ў стане алкагольнага ап’янення ён здзейсніў новае злачынства.
|
|