12‑ты выпадак самагубства сярод міліцыянтаў у 2009 годзе. 21.by

12‑ты выпадак самагубства сярод міліцыянтаў у 2009 годзе

26.11.2009 13:52 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ адзін міліцыянт добраахвотна развітаўся з жыццём, паведамляе «Ежедневник».

Трагедыя адбылася ў вёсцы Капцэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

У бацькоўскім хляве знайшлі павешаным 20‑гадовага міліцыянта палка патрульна‑паставой службы. У органах унутраных спраў малады чалавек адпрацаваў толькі паўгода.

Такіх масавых самагубстваў супрацоўнікаў міліцыі ў Беларусі яшчэ не было.

У канцы кастрычніка ў Шклове з табельнага пісталета застрэліўся ўчастковы міліцыянт.

За тыдзень да гэтага ў лесе каля вёскі Літараўцы Дзятлаўскага раёна знайшлі цела 26‑гадовага паставога міліцыянта, які павесіўся.

У прэс-службе МУС падлікі не каментуюць, а выпадкі самагубстваў тлумачаць чалавечымі праблемамі, уласцівымі ўсім людзям незалежна ад прафэеіі.

На пачатку лістапада прэс‑сакратар МУС Святлана Бароўская сказала: «Не магу ні з чым гэта звязаць. У іншых краінах свету гэта адбываецца яшчэ часцей. На жаль, гэтак бывае. З гэтым разбіраюцца».

Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бацькоўскім хляве знайшлі павешаным 20‑гадовага міліцыянта палка патрульна‑паставой службы. У органах унутраных спраў малады чалавек адпрацаваў толькі паўгода.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика