За крадзеж мемарыяльных пліт з помнікаў затрыманы двое жыхароў Слуцкага раёна
04.12.2009 13:59
—
ЧП
|
Дзве справы па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачатыя Слуцкім РАУС у дачыненні да 15‑гадовага і 19‑гадовага жыхароў раёна. Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, устаноўлена, што ў канцы лістапада ў Слуцку маладыя людзі выкралі мемарыяльную пліту з бронзы з бюста маршала Жукава, мемарыяльную пліту з гранітнага каменя каля помніка Святой Сафіі Княжны Слуцкай і нейкае кольца, што належала прыходу Свята‑Міхайлаўскага сабора. Урон ацэньваецца амаль у 13 млн. рублёў. Падазраваныя затрыманыя. Канфіскавана адна мемарыяльная пліта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве справы па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачатыя Слуцкім РАУС у дачыненні да 15‑гадовага і 19‑гадовага жыхароў раёна.Як паведамілі ва УУС... |
|