Начны пажар у Гомельскім дзіцячым доме: каля 30 эвакуяваных
05.12.2009 18:07
—
ЧП
|
Пацярпелых няма. Своечасовае выяўленне дазволіла ліквідаваць пажар і прадухіліць значную матэрыяльную шкоду. Як паведамляе сайт МНС, 4 снежня ў 23.34 у Гомелі па вуліцы Жамчужная сістэмай пажарнай сігналізацыі быў зафіксаваны пажар у сястрынскім пакоі на другім паверсе трохпавярховага будынка Гомельскага дзяржаўнага дзіцячага дома. Агнём пашкоджана маёмасць у пакоі. Работнікамі МНС сумесна з персаналам дома з трэцяга паверху былі эвакуяваны 28 дзяцей. Пацярпелых няма. Своечасовае выяўленне дазволіла ліквідаваць пажар і прадухіліць значны матэрыяльны ўрон. Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. У пакоі быў пакінуты ўключаным электранагравальнік для пітной вады. Алена Германовіч, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацярпелых няма. Своечасовае выяўленне дазволіла ліквідаваць пажар і прадухіліць значную матэрыяльную шкоду. |
|