Асуджаны дзяўчаты, якiя забiлi супернiцу. 21.by

Асуджаны дзяўчаты, якiя забiлi супернiцу

08.12.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастаўлена кропка ў гучнай крымiнальнай справе. За забойства ў Бешанковiцкiм раёне 17-гадовай дзяўчыны прыгаворам суда па 14 гадоў пазбаўлення волi атрымалi дзве 19-гадовыя сяброўкi. Яны прыраўнавалi сваю будучую ахвяру да аднаго хлопца i забiлi яе.

Як паведамiў "Звяздзе" намеснiк пракурора Вiцебскай вобласцi Георгiй Каранько, усе дзяўчаты вучылiся ў пасёлку Ула ў лiцэi сельскагаспадарчага профiлю.

Забойства адбылося сярод белага дня ў лесе. "Вiнаватую" ў тым, што гуляе з чужым хлопцам, дзве сяброўкi жорстка пабiлi рукамi, нагамi, палкамi. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла. Труп так i пакiнулi на месцы злачынства. Потым, як нiчога i не здарылася, забойцы пайшлi ў лiцэй.

Змякчальных вiну акалiчнасцяў суд не знайшоў. Па месцы вучобы забойцы характарызавалiся адмоўна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Дрэнна стаяў

У Магiлёве пасярод белага дня нахабна скралi манекен у вясельных строях. Манекен знойдзены, але ўжо без сукенкi.

У суботу, 5 снежня, каля 16 гадзiн на пешаходнай вулiцы Ленiнскай у цэнтры Магiлёва знiк манекен, якi дэманстраваў строi для нявесты — уласнасць вясельнага салона. Мiлiцыя знайшла манекен непадалёк, у нежылым будынку. Аднак зладзеi ўжо паспелi манекен распрануць. Вясельныя строi — гэта сёння вельмi нятаннае адзенне: цэны на яго вагаюцца ад 100 да 2000 долараў i вышэй.

Алена Казлова.

Абрабавалi дзяцей

У пад'ездзе дома па бульвары Касманаўтаў у Брэсце зламыснiкi хацелi адабраць мабiльныя тэлефоны ў школьнiкаў 1995 i 1996 гадоў нараджэння, але тыя, вiдаць, не аддавалi сваю маёмасць добраахвотна. Тады 33-гадовы мужчына i яго 32-гадовая памагатая iх пабiлi. Зламыснiкi затрыманыя i змешчаныя ў камеру папярэдняга зняволення.

Яна СВЕТАВА.

Рабочая ўкрала ў непрацуючай...

38-гадовая непрацуючая брастаўчанка адпачывала ў начным дарагiм рэстаране "Масква". Калi агледзелася а шостай гадзiне ранiцы, аказалася, што з сумачкi знiклi тысяча долараў, 190 тысяч рублёў. Нарадам мiлiцыi хутка была затрымана другая наведвальнiца рэстарана, 27-гадовая рабочая аднаго з ААТ, што забрала грошы. Вiдаць, не хапала разлiчыцца...

Яна СВЕТАВА.

Сякерай здабываў грошы

У Касцюковiцкiм раёне затрыманы 23-гадовы мужчына, якi падазраецца ў забойстве сваiх дзеда i бабулi.

Днямi аб знiкненнi пенсiянераў 76 i 73 гадоў, жыхароў вёскi Вiшнi, заявiў у мiлiцыю iх сын. Мiлiцыя знайшла трупы старых: iх закапалi на агародзе каля хаты. Паводле папярэдняй iнфармацыi, 30 лiстапада ўнук звярнуўся да дзеда i бабулi па грошы, але атрымаўшы адмову, у сварцы забiў старых сякерай.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаўлена кропка ў гучнай крымiнальнай справе. За забойства ў Бешанковiцкiм раёне 17-гадовай дзяўчыны прыгаворам суда па 14 гадоў пазбаўлення волi атрымалi дзве 19-гадовыя сяброўкi. Яны прыраўнавалi сваю будучую ахвяру да аднаго хлопца i забiлi яе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика