Мінчанка асуджана на 8 гадоў калоніі за спробу перадаць сыну‑зняволенаму наркотыкі
14.12.2009 16:45
—
ЧП
|
Уступіў у сілу прысуд, вынесены 48‑гадовай мінчанцы, якая спрабавала перадаць наркатычныя рэчывы сыну, які адбывае пакаранне ў выпраўленчай калоніі ў Івацэвічах. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук. Маці 12 дзяцей (сямёра з іх непаўналетнія), працавала гардэробшчыцай і дворнікам у Мінску. У ліпені 2009 г. яна прыехала ў калонію на спатканне з 27‑гадовым сынам, які адбывае пакаранне за збыт наркатычных сродкаў. Дарэчы, у гэтай калоніі адбываюць пакаранне трое сыноў асуджанай. Пры правядзенні асабістага дагляду ў інтымным месцы жанчыны былі знойдзеныя спакаваныя ў гумовы напальчнік наркатычныя рэчывы агульнай вагой больш за 6,8 г (гераін, марыхуана і інш) Наркотыкі прызначаліся для перадачы сыну. Прыгаворам суда Івацэвіцкага раёна мінчанка прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.328 КК Беларусі. Яна асуджана на восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 11 снежні 2009 года судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адкінула касацыйную скаргу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уступіў у сілу прысуд, вынесены 48‑гадовай мінчанцы, якая спрабавала перадаць наркатычныя рэчывы сыну, які адбывае пакаранне ў выпраўленчай калоніі ў... |
|