Парушальнiк адцягнуўся па поўнай
17.12.2009
—
ЧП
|
Увечары работнiкi Аршанскай мiжрайiнспекцыi разам з прадстаўнiкамi Талачынскага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў каля вёскi Башарова Талачынскага раёна заўважылi легкавы аўтамабiль, якi рухаўся па сельскагаспадарчым полi. На аўтамабiльнай дарозе Варанцэвiчы — Бабравiнне дзяржiнспектары паспрабавалi спынiць легкавiк. Аднак вадзiцель аб'ехаў службовы аўтамабiль па сустрэчнай, зачапiўшы пры гэтым дырэктара структуры-лесакарыстальнiка. З дапамогай ДАІ "Аўдзi-80" была знойдзена ў вёсцы Варанцэвiчы. Уладальнiк адмовiўся прад'явiць легкавiк для агляду. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, паводзiў сябе дзёрзка, нецэнзурна лаяўся ў адрас супрацоўнiкаў мiлiцыi i дзяржiнспектараў. Пазней буян быў дастаўлены ў райаддзел мiлiцыi, дзе на яго склалi пратакол за дробнае хулiганства. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары работнiкi Аршанскай мiжрайiнспекцыi разам з прадстаўнiкамi Талачынскага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў каля вёскi Башарова Талачынскага раёна заўважылi легкавы аўтамабiль, якi рухаўся па сельскагаспадарчым полi. |
|