У Пінску спаілі каньяк рыбам. 21.by

У Пінску спаілі каньяк рыбам

17.12.2009 12:07 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пiнскiя мiлiцыянеры ўтылiзавалi партыю канфiскаванага каньяку. Праваахоўнiкi ўсяго толькi выканалi рашэнне суда i спецыяльнай камiсii па канфiскаце.

У аднаго жыхара Пiнска рабiлi вобыск з нагоды знiклых будматэрыялаў i нечакана натыкнулiся на калекцыю элiтных замежных каньякоў. 67 лiтраў напояў не мелi акцызных марак нашай краiны i былi канфiскаваныя. Каньяк утылiзавалi ў прысутнасцi гаспадара калекцыi.

Як паведамiла газета «Вячэрнi Брэст», спiртавы напой вылiлi ў лiўнёвую каналiзацыю, дзе каньяк змяшаўся з дажджавой вадой i паiмчаў у Пiну. Незразумела толькi, чаму прамаўчалi пiнскiя эколагi.

Калi кожны пачне лiць у рэчку каньяк цi гарэлку вёдрамi, невядома як гэта адаб’ецца на пачуваннi рыбы i iншай воднай жыўнасцi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiнскiя мiлiцыянеры ўтылiзавалi партыю канфiскаванага каньяку. Праваахоўнiкi ўсяго толькi выканалi рашэнне суда i спецыяльнай камiсii па канфiскаце.У аднаго жыхара...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика