Збілі рыдлёўкай і абрабавалі
22.12.2009 10:22
—
ЧП
|
Дзве жыхаркі Жыткавіцкага раёна збілі рыдлёўкай і абрабавалі аднавяскоўку. Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 20 снежня па факце разбойнага нападу распачата крымінальная справа. Міліцыяй устаноўлена, што 17‑гадовая і 20‑гадовая жыхаркі вёскі Запясочча збілі рыдлёўкай 55‑гадовую аднавяскоўку і забралі ў яе 550 тысяч рублёў. Абедзве дзяўчыны былі ў стане алкагольнага ап’янення. У Нароўлі 19 снежня 15‑гадовы падлетак напаў на 73‑гадовую жанчыну, і, паводле паведамлення міліцыі, «з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця» выхапіў у яе з рук сумку. Здабычай злачынцы сталі прадукты і пара шарсцяных шкарпэтак. Хлапец затрыманы, скрадзенае забрана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве жыхаркі Жыткавіцкага раёна збілі рыдлёўкай і абрабавалі аднавяскоўку.Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 20 снежня па факце... |
|