Задыхнуліся і загінулі. 21.by

Задыхнуліся і загінулі

24.12.2009 13:16 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У дыме на пажары ў вёсцы Кабыльнік (Нарач) Мядзельскага раёна у ноч з 22 на 23 снежня задыхнуліся тры чалавекі.

Пра тое, што гарыць дом, выратавальнікам у 23.30 паведаміў па тэлефоне мясцовы жыхар. На той момант дах ужо гарэў адкрытым полымем. Пажарныя прыбылі праз некалькі хвілін. Агонь тушылі каля гадзіны. У доме згарэў дах і выгарала адно памяшканне.

На месцы пажару знайшлі целы трох чалавек — 95‑гадовай гаспадыні, 37‑гадовай кватэранаймальніцы і яе 7‑гадовага сына.

Целы не пашкоджаныя агнём — людзі задыхнуліся ў дыме. Бабулю смерць застала ў ложку, а маму і сына знайшлі на падлозе. Выратавальнікі мяркуюць, што яны кіраваліся да выхаду.

У памерлай 37‑гадовай жанчыны засталіся дзве дачкі:

19‑гадовая вучыцца ў Паставах у прафесійным каледжы. Другая дзяўчына — вучаніца 11 класа — засталася жывая па шчаслівай выпадковасці: вярнуўшыся са школьнай экскурсіі з Мінска, засталася начаваць у сяброўкі.

Прычыну пажару высвятляюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дыме на пажары ў вёсцы Кабыльнік (Нарач) Мядзельскага раёна у ноч з 22 на 23 снежня задыхнуліся тры чалавекі.Пра тое, што гарыць дом, выратавальнікам у 23.30 паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика