Пажар у цягніку Полацк — Сімферопаль
28.12.2009 10:36
—
ЧП
|
Ратавальнікі ліквідавалі пажар у машынным аддзяленні цеплавоза цягніка № 393 «Полацк — Сімферопаль» беларускага фарміравання. Як паведамляе прэс‑служба МНС Украіны, пажар у цягніку адбыўся ў ноч на нядзелю (каля 4 гадзін) на чыгуначным перагоне ў Сумскай вобласці Украіны. Узгаранне было ліквідавана трыма аддзяленнямі Дзяржаўнай пажарнай аховы МЕС і пажарным цягніком. Ніхто не пацярпеў. Агонь знішчыў высакавольтную камеру машыннага аддзялення. Прыкладна на тры гадзіны адбылася затрымка руху трох цягнікоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ратавальнікі ліквідавалі пажар у машынным аддзяленні цеплавоза цягніка № 393 «Полацк — Сімферопаль» беларускага фарміравання.Як паведамляе прэс‑служба МНС...
|
|