У Мінску ўчынены разбойны напад на кіроўцу машыны хуткай медапамогі
29.12.2009 14:38
—
ЧП
|
Разбойны напад на кіроўцу машыны хуткай медыцынскай дапамогі адбыўся ноччу 28 снежня ў Маскоўскім раёне Мінска. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, брыгада медыкаў прыехала па выкліку на вуліцу Ясеніна. Калі дактары зайшлі ў пад’езд, а кіроўца пачаў разварочвацца, да яго на хаду заскочыў малады мужчына, у руках якога быў нож. Пагражаючы ім, злачынца загадаў ехаць па названай ім дарозе. Зламыснік забраў у вадзіцеля мабільны тэлефон і газавы балончык. Пакруціўшыся па раёне, ён загадаў кіроўцу спыніцца, інакш «адрэжа яму пальцы». Калі «пасажыр» выйшаў, прыбраў нож і пайшоў у бок ад машыны, кіроўца паехаў да дома, з якога быў зроблены выклік. Зламысніка праз некаторы час затрымаў па прыкметах нарад Маскоўскага аддзела дэпартамента аховы МУС. У дачыненні да 25‑гадовага раней не судзімага мінчаніна, які працуе на адным з унітарных прадпрыемстваў, распачата крымінальная справа за разбой. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разбойны напад на кіроўцу машыны хуткай медыцынскай дапамогі адбыўся ноччу 28 снежня ў Маскоўскім раёне Мінска. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх...
|
|