Ад петардаў у Мінску 1 студзеня пашкоджанні атрымалі дзевяць чалавек. 21.by

Ад петардаў у Мінску 1 студзеня пашкоджанні атрымалі дзевяць чалавек

02.01.2010 14:42 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За мінулыя суткі ў Мінску ад петардаў пацярпелі дзевяць чалавек, з іх трое шпіталізаваныя і ўсе – з пашкоджаннямі вачэй. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктар Шэін.

У Гродне 13-гадовы хлопчык у навагоднюю ноч сур’ёзна пацярпеў ад такой петарды. Нехта кінуў такую петарду, якая ўзарвалася каля яго вачэй і моцна іх пашкодзіла.

На мінскую станцыю хуткай медыцынскай дапамогі паступіла 48 зваротаў з прычыны галалёдных траўмаў, два чалавекі шпіталізаваныя. Таксама зафіксавана 16 алкагольных атручванняў (8 чалавек шпіталізаваныя), інфармуе БЕЛТА.

Дарэчы, у Брытаніі прапануюць наадварот штрафаваць тых, хто трапляе ў бальніцы з такімі атручваннямі, паведамляе Еўраньюс.

1 студзеня ў Мінскай вобласці затрымалі 30 п’яныхх кіроўцаў. Адзін чалавек загінуў у ДТП.

Так, ва Уздзенскім раёне а 7:30 1 студзеня на 55-м кіламетры дарогі імя Менцюка (Мінск – Слуцк – Мікашэвічы) кіроўца 1965 года народзінаў на «Лексусе» не даў рады кіраванню аўто, з’ехаў у кювет, дзе машына перакулілася і ўрэзалася ў дрэва.

Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулыя суткі ў Мінску ад петардаў пацярпелі дзевяць чалавек, з іх трое шпіталізаваныя і ўсе – з пашкоджаннямі вачэй. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика