У Мінску за мінулыя суткі зарэгістравана 6 халадовых траўмаў
05.01.2010 10:36
—
ЧП
|
Пра гэта паведаміў галоўны доктар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Эдуард Козыраў. Паводле яго слоў, у сталіцы зафіксавана 5 адмарожванняў і 1 выпадак пераахаладжэння. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны. У большасці выпадкаў яны былі ў нецвярозым стане. Людзі, якія знаходзяцца ў моцны мароз у стане алкагольнага ап’янення, найбольш часта атрымліваюць халадовыя траўмы. Акрамя таго, па дапамогу да дактароў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі звярнуліся 12 пацярпелых з галалёднымі траўмамі. Усяго на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі за мінулыя суткі паступіла больш за 2 тыс. выклікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў галоўны доктар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Эдуард Козыраў.Паводле яго слоў, у сталіцы зафіксавана 5 адмарожванняў і 1... |
|