Падарунак да свята Нараджэння Хрыстовага...
06.01.2010
—
ЧП
|
5 студзеня каля 6 гадзiн ранiцы на могiлках ля вёскi Стары Крыўск Рагачоўскага раёна загарэлася маленькая царква, пабудаваная ў гонар святога Мiколы ў 1815 годзе. Зусiм нядаўна тут зрабiлi рамонт. Будынак, складзены з бярвення, якi выкарыстоўваўся толькi зрэдку, хутка ахапiла полымя. У тушэннi пажару ўдзельнiчала 6 адзiнак тэхнiкi, але справа ўскладнялася тым, што ў найблiжэйшым гiдранце не было цiску, каб набраць ваду, а ў вадаёмах уся вадкасць ператварылася ў лёд. Таму ваду дастаўлялi з Доўска, што за 6 кiламетраў ад месца ўзгарання. Вядома, што менавiта ў гэтай царкве знаходзiлася шмат рэчаў, зробленых рукамi святой Манефы Гомельскай, не так даўно кананiзаванай Беларускай праваслаўнай царквой. Сутнасць у тым, што ў 60-я гады гэты маленькi храм заставаўся амаль што адзiным незакрытым у гэтых мясцiнах i праваслаўныя вернiкi прыязджалi малiцца з розных куткоў Беларусi. Сюды ж, у Стары Крыўск, на нядзельныя i святочныя службы прывозiлi i бездапаможную матухну Манефу. У царкве заўсёды паказвалi месца, дзе звычайна стаяў самаробны вазок схiманашкi. Там жа захоўвалiся ручнiкi для абразоў, якiя яна вышывала сваiмi рукамi. Усе яны, як i iншае гiстарычнае начынне царквы, дасталiся полымю. Як паведамiлi ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, знойдзены два пачатковыя ачагi пажару: агонь усчаўся на дашчатай верандзе, у якой было разбiтае шкло. Можна зрабiць меркаванне, што ў гэтым выпадку не абышлося без наўмыснага намеру знiшчыць культавую гiстарычную пабудову. Так гэта цi не — пакажа следства. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 студзеня каля 6 гадзiн ранiцы на могiлках ля вёскi Стары Крыўск Рагачоўскага раёна загарэлася маленькая царква, пабудаваная ў гонар святога Мiколы ў 1815 годзе.
|
|