Спрабавалі вынесці 30 батонаў каўбасы
12.01.2010 13:09
—
ЧП
|
Спроба крадзяжу каўбасы прадухілена на мінскім мясакамбінаце. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, арганізаваў крадзеж 20‑гадовы грузчык прадпрыемства, якому ўдалося ў прыбіральні на тэрыторыі камбіната схаваць 30 батонаў каўбасы на 400 тыс. рублёў. Зразумеўшы, што самому выкрадзенае не вынесці, ён папрасіў яшчэ двух чалавек. Тыя трапілі на прадпрыемства цераз агароджу, а вось вынесці прадукцыю чамусьці вырашылі цераз прахадную, разам з грузчыкам. Работнік камбіната першым паспрабаваў прайсці прахадную. Пры спробе затрымання малады чалавек кінуўся бегчы, губляючы схаваную пад адзеннем каўбасу, і яму ўдалося ўцячы. Яго хаўруснікі таксама спрабавалі вынесці каўбасу пад адзеннем. У Кастрычніцкім РУУС у дачыненні да затрыманых распачата справа на падставе ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Выкрадальнікам каўбасы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спроба крадзяжу каўбасы прадухілена на мінскім мясакамбінаце.Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, арганізаваў... |
|