У будынку Інстытута фізіка-арганічнай хіміі адбыўся пажар
13.01.2010 10:12
—
ЧП
|
У будынку Інстытута фізіка‑арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, размешчаным у Мінску па вуліцы Сурганава, 13, у ноч на 13 студзеня адбыўся пажар. Узгаранне адбылося ў адным з кабінетаў на першым паверсе. Прыкладна ў 23.30 12 студзеня да будынка пад’ехалі прыблізна дзесяць пажарных разлікаў. Праз вялікую колькасць тэхнікі, што сабралася на праезнай частцы, на паўгадзіны быў прыпынены рух тралейбусаў у бок вуліцы Сталетава. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны бліжай да гадзіны ночы. Пах дыму распаўсюдзіўся па ўсім квартале паміж вуліцамі Сурганава і Акадэмічнай і далей на вуліцу Платонава. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Таксама паводле папярэдняй інфармацыі, кабінет займаюць арандатары, у ім знаходзілася камп’ютэрная тэхніка. У гэты час МНС высвятляе прычыны ўзгарання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узгаранне адбылося незадоўга да апоўначы ў аўторак.
|
|