Амаль 200 чалавек эвакуявалі пры пажары ў дзіцячым садку ў Маладзечне. 21.by

Амаль 200 чалавек эвакуявалі пры пажары ў дзіцячым садку ў Маладзечне

13.01.2010 11:15 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыкладна 200 чалавек былі эвакуяваны пры пажары, які адбыўся 12 студзеня ў дзіцячым садку ў Маладзечне.

Паводле інфармацыі МНС, пажар адбыўся на другім паверсе ясляў‑садка №17 «Сонейка», у кабінеце псіхолага. Адміністрацыяй дзіцячага садка да прыбыцця падраздзяленняў МНС былі эвакуяваны 187 чалавек — 139 дзяцей і 48 работнікаў.

«Аўтаматычная пажарная сігналізацыя дазволіла выявіць пажар на пачатковай стадыі і прадухіліць трагічныя наступствы», — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Пацярпелых няма, агнём пашкоджана маёмасць у кабінеце. Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне ў электраправодцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна 200 чалавек былі эвакуяваны пры пажары, які адбыўся 12 студзеня ў дзіцячым садку ў Маладзечне.Паводле інфармацыі МНС, пажар адбыўся на другім паверсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика