У Нідэрландах затрыманая група беларускіх нелегалаў. 21.by

У Нідэрландах затрыманая група беларускіх нелегалаў

20.01.2010 20:54 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каралеўская памежная паліцыя Нідэрляндаў арыштавала каля 30 нелегалаў зь Беларусі, Украіны і Кыргызстану, якія ехалі на турыстычным аўтобусе з Нэапалю ў Амстэрдам. У часе памежнага кантролю высьветлілася, што яны ня маюць дакумэнтаў, неабходных, каб знаходзіцца ў ЭЗ.

Цяпер нелегаламі займаецца Служба іміграцыі і натуралізацыі. Паводле прадстаўнікоў нідэрляндзкіх памежных уладаў, нелегалаў могуць чакаць “жудасныя наступствы”. Як паказалі на допыце некаторыя беларускія грамадзяне, большасьць зь іх цягам некалькіх гадоў незаконна жылі і працавалі ў Італіі. У цяперашнія калядныя вакацыі ўсходнія нелегальныя рабочыя вырашылі скарыстаць танны аўтобусны тур Нэапаль — Парыж — Амстэрдам. Паводле іхных слоў, ніхто не чакаў пільнага памежнага кантролю ў першыя дні новага году.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каралеўская памежная паліцыя Нідэрляндаў арыштавала каля 30 нелегалаў зь Беларусі, Украіны і Кыргызстану, якія ехалі на турыстычным аўтобусе з Нэапалю ў Амстэрдам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика