Лунінецкі Эдып. 21.by

Лунінецкі Эдып

26.01.2010 10:01 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лунінцы 22-гадовы мясцовы жыхар, які вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, забіў свайго бацьку.

Пракуратурай Лунінецкага раёна распачата крымінальная справа ў сувязі з забойствам 48-гадовага жыхара горада.

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, ва ўчыненні злачынства падазраецца раней неаднаразова судзімы за крадзяжы 22-гадовы сын забітага, які вярнуўся ў пачатку студзеня гэтага года з месцаў пазбаўлення волі.

Паводле звестак следства, 23 студзеня ў кватэры па месцы жыхарства падазроны разам з сябрам распіваў спіртное. Бацька, які прыйшоў дадому, зрабіў сыну заўвагу і прад"явіў яму прэтэнзіі, што той не працуе і няправільна сябе паводзіць. Ад удару кухонным нажом, які нанёс яму сын, мужчына памёр на месцы.

Падазроны ў забойства затрыманы. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Папярэдняе расследаванне па гэтай справе праводзіць пракуратура Лунінецкага раёна.

Як зазначыла Вольга Дзмітрук, з пачатку 2010 года ў Брэсцкай вобласці зарэгістраваны чатыры наўмысныя забойствы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лунінцы 22-гадовы мясцовы жыхар, які вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, забіў свайго бацьку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика