У Слуцку два браты згвалтавалі трэцякласніцу
26.01.2010 16:30
—
ЧП
|
Справа па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй) распачата ў Слуцку ў дачыненні да двух мясцовых жыхароў, 19‑гадовага і 17‑гадовага братоў. Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, злачынства было ўчынена 25 студзеня. Нападпітку браты цэлы вечар здзекаваліся з трэцякласніцы - яе маци некуды выйшла па справах. З’яўленню маладых людзей дзяўчынка не здзівілася, бо ведала іх — маці школьніцы і братоў часта бачыліся. Максімальнае пакаранне згодна з ч. 3 арт. 167 КК — 15 гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй) распачата ў Слуцку ў дачыненні да двух... |
|