У Гродне п’яны ліцэіст скраў аўтобус. 21.by

У Гродне п’яны ліцэіст скраў аўтобус

26.01.2010 17:38 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа за крадзеж аўтатранспарту распачата ў Гродне ў дачыненні да 18‑гадовага навучэнца аднаго з мясцовых ліцэяў.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена вечарам 24 студзеня. Малады чалавек згнаў аўтобус «Радзіміч» з аўтавакзала на вуліцы Чырвонаармейскай. Кіроўца, калі пайшоў адзначаць пуцявы ліст, не толькі не зачыніў транспартны сродак, але і пакінуў ключы ў замку запальвання.

Згоншчык быў затрыманы праз 20 хвілін супрацоўнікамі Кастрычніцкага аддзела дэпартамента аховы МУС. Хлопец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Малады чалавек раней ужо быў судзімы за крадзяжы аўтатранспарту. Апошняе судовае пасяджэнне адбылося ўсяго месяц таму.

Цяпер навучэнец ліцэя ўзяты пад варту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа за крадзеж аўтатранспарту распачата ў Гродне ў дачыненні да 18‑гадовага навучэнца аднаго з мясцовых ліцэяў.Як паведамілі ў аддзяленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика