Лагапед-налётчык. 21.by

Лагапед-налётчык

28.01.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лёгкага заробку шукаў 21-гадовы спецыялiст установы адукацыi "Шапчыцкi вучэбна-педагагiчны комплекс". Як расказаў намеснiк начальнiка РАУС Рагачоўскага раёна Леанiд Прорашняў, малады чалавек апоўднi прыйшоў у адно з аддзяленняў "Альфа-банка" ў Рагачове i падаў касiру ў акенца паперу з наступным тэкстам: "У мяне пiсталет. Цiха складзi грошы ў пакет i без глупстваў". Пры гэтым ён перадаў жанчыне полiэтыленавы пакет. Аднак ён хутка зразумеў, што супрацоўнiца банка нацiснула трывожную кнопку i выклiкала мiлiцыю. Злодзей паспрабаваў знiкнуць з месца здарэння, але ж дарогу яму адразу перагарадзiў супрацоўнiк банка, а праз секунды i спецыялiсты дэпартамента "Ахова" МУС. Як высветлiлася, зброi ў налётчыка, лагапеда па асноўнай спецыяльнасцi, не было.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёгкага заробку шукаў 21-гадовы спецыялiст установы адукацыi "Шапчыцкi вучэбна-педагагiчны комплекс". Як расказаў намеснiк начальнiка РАУС Рагачоўскага раёна Леанiд Прорашняў, малады чалавек апоўднi прыйшоў у адно з аддзяленняў "Альфа-банка" ў Рагачове i падаў касiру ў акенца паперу з наступным тэкстам:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика