Сябар — на словах. 21.by

Сябар — на словах

28.01.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi два маладыя чалавекi, якiя сябравалi, прыйшлi па дапамогу ў сталiчную мiлiцыю, выявiлася, што адзiн з iх пацярпеў ад рук другога...

Паводле звестак прэс-афiцэра Савецкага РУУС Вольгi Яскевiч, два маладыя чалавекi адпачывалi ў забаўляльнай установе, калi iх вяселле раптоўна азмрочыла знiкненне мабiльнага тэлефона: сумесныя пошукi на месцы здарэння вынiку не далi, таму пацярпелы разам з сябрам i накiравалiся да праваахоўнiкаў. Адметна, што супрацоўнiкам мiлiцыi пра крадзеж падрабязна распавядаў не гаспадар знiклага апарата, а яго сябар. Зрэшты, апошняга давялося абарваць на паўслове, таму што служба бяспекi клуба, дзе адпачывалi маладыя людзi, перадала ў распараджэнне мiлiцыi запiс з камеры вiдэаназiрання. Для пацярпелага гэтая стужка стала сапраўднай "бомбай": на ёй было дакладна бачна, што мабiльны тэлефон з рукзака гаспадара выцягнуў... яго ж сябра, якi пасля вельмi старанна дапамагаў шукаць знiклы апарат. Мiж iншым, 22-гадовы жыхар сталiцы, у дачыненнi якога ўзбуджаная крымiнальная справа, раней ужо прыцягваўся да крымiнальнай адказнасцi.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi два маладыя чалавекi, якiя сябравалi, прыйшлi па дапамогу ў сталiчную мiлiцыю, выявiлася, што адзiн з iх пацярпеў ад рук другога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика