Куляшоў: Колькасць самагубстваў сярод міліцыянтаў не пагражаючая
28.01.2010 14:50
—
ЧП
|
Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў пракаментаваў выпадкі самагубстваў сярод супрацоўнікаў міліцыі, якія летась учасціліся. «Прычын можа быць некалькі. Медыцына дакладнага адказу, чаму так здараецца адказаць не можа. Тут могуць быць бытавыя, службовыя нюансы», — сказаў А.Куляшоў. Міністр паведаміў, што па кожным факце суіцыду сярод супрацоўнікаў МУС былі праведзеныя расследаванні. «Так, гэта кепска. Так, гэта балюча. Але гэтая лічба (10 чалавек — «НН») не носіць пагражаючы характар», — запэўніў чыноўнік. Ён сказаў, калі чалавек вырашыў зрабіць сабе смерць, то ён гэта зробіць, незалежна ад прафесіі. Куляшоў сказаў, што ў іншых ведамствах, дзе працуе менш людзей, суіцыды таксама здараюццца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў пракаментаваў выпадкі самагубстваў сярод супрацоўнікаў міліцыі, якія летась учасціліся.«Прычын можа быць некалькі....
|
|