Як сапраўдныя мужчыны!
29.01.2010
—
ЧП
|
Паведамленне аб пажары ў вёсцы Старадубовая Гродзенскага раёна, прычынай якога, хутчэй за ўсё, было парушэнне правiлаў эксплуатацыi печы, паступiла ў службу выратавання каля 18 гадзiн. Пажарныя прыбылi на месца здарэння i лакалiзавалi агонь. А гаспадара дома выратавалi суседскiя хлапчукi, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Дым, што выбiваўся праз шчылiны з хаты, першым убачыў васьмiгадовы Дзянiс i пабег паведамiць аб здарэннi бацьку, трактарысту СВК "Пагранiчны". А тым часам яго старэйшыя браты, 14-гадовы Яўген i 12-гадовы Уладзiслаў, кiнулiся ў дом. Гаспадара, 47-гадовага непрацуючага мужчыну, знайшлi ў пакоi, выцягнулi яго i перадалi работнiкам хуткай дапамогi. Барыс ПРАКОПЧЫК. Нагадала на... 40 мiльёнаўСупрацоўнiкамi сталiчнай мiлiцыi затрымана махлярка, ахвярамi якой, паводле папярэднiх звестак, сталi 6 чалавек: нанесены гэтым людзям урон ацэньваецца на суму каля 40 мiльёнаў рублёў. Паводле звестак Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце, напачатку 30-гадовая жанчына цыганскай нацыянальнасцi "засвяцiлася" ў Полацку, дзе ў канцы мiнулага года аператыўнiкi мясцовага аддзела ўнутраных спраў на транспарце затрымалi яе з нязначнай колькасцю наркатычнага сродку — метадону. Пад варту мясцовую жыхарку не ўзялi, таму што ў праваахоўнiкаў была iнфармацыя, згодна з якой, падазроная займалася сiстэматычным збытам "зелля": было вырашана працягваць у дачыненнi да яе аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы. I не дарэмна, таму што ўжо ў гэтым годзе падчас вобыску па месцы яе жыхарства ў... прыбiральнi ў двары было знойдзена 66 скруткаў з метадонам, агульнай вагой 27 грамаў. Мiж iншым, напачатку падследная адмаўляла сваё дачыненне да "дурману", аднак экспертыза ўстанавiла, што на канфiскаваных полiэтыленавых пакетах прысутнiчае яе геном (бiялагiчныя рэчывы). Апошняе i пацвердзiла прыналежнасць тавару цыганцы. Аднак затрымалi жанчыну супрацоўнiкi мiлiцыi ў Мiнску, дзе, як выявiлася, зламыснiца ўчынiла махлярства ў асаблiва буйным памеры. Як мяркуецца, тут яна займалася, у прыватнасцi, гаданнем, зняццем псоты... Устаноўлена ўжо шэсць чалавек, якiя пацярпелi ад яе дзеянняў i страцiлi грошы. Цяпер праваахоўнiкi высвятляюць, цi мае гэтая жанчына дачыненне да iншых злачынстваў. Iгар ГРЫШЫН. Крадзяжы на 50 мiльёнаў15 крадзяжоў на агульную суму 50 мiльёнаў рублёў учынiлi з дач грамадзян, крамаў на тэрыторыi Вiцебскага, Гарадоцкага, Сенненскага раёна i двух раёнаў Вiцебска члены групы зламыснiкаў. Падчас следства даказалi, што кралi i аўто. Сярод крымiнальнага квартэта быў i грамадзянiн Расii. Пачалi крадзяжы раней судзiмы 24-гадовы наш зямляк i расiянiн (рэцыдывiст) з дачы. Потым абрабавалi сельскую краму. I зноў "працавалi" на дачах, а потым стварыўся крымiнальны квартэт (усе раней судзiмыя), якi ажыццяўляў ваяж па крамах вобласцi. Папалiся мiлiцыянерам, калi выгружалi чарговую партыю скрадзенага ў гараж лiдара групы. Цiкава, дарэчы, што ён, не маючы пасведчання кiроўцы, ездзiў на аўто сваёй жонкi. Крымiнальная справа ў дачыненнi да аматараў чужога дабра разглядаецца ў судзе Гарадоцкага раёна. Аляксандр ПУКШАНСКI. Гаспадыня загiнулаВечарам у в. Лясной (Баранавiцкi раён) загарэлася хата, у якой жыла 88-гадовая пенсiянерка. Старую жанчыну з абгарэлымi рукамi i тварам вынеслi з хаты суседзi. На выклiк неўзабаве прыехалi пажарныя i хуткая дапамога. Пенсiянерку выратаваць не ўдалося. Бацька папракнуў i...Жыхар г. Лунiнца прыйшоў дамоў i ўбачыў, што 22-гадовы сын п'е гарэлку са сваiм сябрам. Бацька папракнуў сына, што той не працуе, а вось выпiць любiць. У адказ нашчадак схапiў са стала нож i ўдарыў бацьку, якi тут жа i сканаў. Забойца, якi ў студзенi гэтага года вярнуўся з калонii, затрыманы. Памежнiкi дапамаглiПамежнiкi, якiя знаходзiлiся побач з в. Барысаўка (Кобрынскi раён), пачулi стрэл i пайшлi на яго, неўзабаве яны знайшлi забiтага дзiка. Двух паляўнiчых удалося затрымаць, а трэцi ўцёк. Браканьераў перадалi дзяржiнспектарам, якiя высветлiлi, што яны з'яўляюцца работнiкамi Дзiвiнскага ляснiцтва. У браканьераў канфiскавалi дубальтоўкi, iх чакае буйны штраф. Сымон Свiстуновiч. Любоў да мастацтва?Тры творы выяўленчага мастацтва невядомага майстра знiклi з неахоўнага будынка культурна-спартыўнага цэнтра вёскi Рассвет Акцябрскага раёна. Ноччу невядомы выбiў прабой дзвярэй у падвале i такiм чынам трапiў у памяшканне, адкуль i забраў карцiны, якiя яму падабалiся. Агульны кошт выкрадзенага складае 7 мiльёнаў рублёў. Мiж iншым, значынца пакiнуў сляды, паведамляюць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Такiм шчасцiцьЗ пятага паверха шматкватэрнага дома скокнуў 26-гадовы непрацуючы гамяльчанiн пасля таго, як у нецвярозым стане пасварыўся са сваёй жонкай. Страсенне мазгоў i вывiх пляча — адносна добры вынiк для "каскадзёра". Iрына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамленне аб пажары ў вёсцы Старадубовая Гродзенскага раёна, прычынай якога, хутчэй за ўсё, было парушэнне правiлаў эксплуатацыi печы, паступiла ў службу выратавання каля 18 гадзiн. Пажарныя прыбылi на месца здарэння i лакалiзавалi агонь. А гаспадара дома выратавалi суседскiя хлапчукi, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
|
|