На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і МКАД адбылося буйное ДТЗ. 21.by

На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і МКАД адбылося буйное ДТЗ

29.01.2010 12:16 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і Мінскай кальцавой аўтадарогі раніцай 29 студзеня адбылося буйнае ДТЗ.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Мінгарвыканкама, прыкладна а 9.00 на гэтым участку сутыкнуліся чатыры аўтамабілі.

У выніку раненне атрымаў адзін чалавек. З‑за аварыі на праспекце і з’ездзе на кальцавую дарогу ўтварыўся затор з аўтамабіляў. Прыкладна на паўгадзіны быў спынены рух тралейбусаў.

Паводле звестак ДАІ, за мінулыя суткі ў Мінску было зарэгістравана 200 ДТЗ, з якіх чатыры — з пацярпелымі. Нязначныя траўмы атрымалі чатыры чалавекі. У горадзе было затрымана 14 вадзіцеляў, якія кіравалі аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, восем — якія не мелі права кіраваць транспартным сродкам. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 183 пешаходы‑парушальнікі і 62 вадзіцелі — за парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і Мінскай кальцавой аўтадарогі раніцай 29 студзеня адбылося буйнае ДТЗ.Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Мінгарвыканкама,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика