У Мінску мужчына ўдарыў нажом у жывот цяжарную сяброўку
12.02.2010 11:17
—
ЧП
|
У Мінску мужчына ўдарыў нажом у жывот цяжарную сужыцельку і выкінуўся з сёмага паверха. Як паведаміліў пракуратуры Мінска, трагедыя адбылася вечарам 10 лютага на вуліцы Ротмістрава. 28‑гадовы мужчына са сваёй 22‑гадовай сяброўкай прыехаў у госці да маці з Мінскага раёна. Падчас застолля паміж грамадзянскімі мужам і жонкай узнікла сварка. Мужчына прыраўнаваў сваю сяброўку да былога мужа. Ён паспрабаваў ударыць яе нажом у жывот, аднак жанчыне ўдалося адхінуцца. Другім ударам яна была паранена, а мужчына выскачыў на балкон. Убачыўшы адтуль сваю акрываўленую сяброўку, якая падымалася з падлогі, ён выскачыў з сёмага паверху. Мужчына разбіўся насмерць, жанчына шпіталізавана. Зараз яе жыццю і жыццю будучага дзіцяці нічога не пагражае. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Заводскага раёна сталіцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
і выкінуўся з сёмага паверха.
|
|