Рэзкi паварот.... 21.by

Рэзкi паварот...

13.02.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiроўца аўтамабiля не справiўся з кiраваннем i ўехаў у тралейбус, якi стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.

Ад удару легкавушку адкiнула на прыпынак, дзе людзi ў гэты час чакалi свайго маршруту. Пяцёра з iх атрымалi траўмы: чацвёра — сур'ёзныя, адзiн, паводле папярэднiх звестак, абышоўся нязначнымi ўдарамi. Кiроўца (1988 года нараджэння) iншамаркi не пацярпеў.

ДТЗ адбылося ў 9 гадзiн ранiцы на скрыжаваннi вулiц Сурганава i Куйбышава. Паводле слоў iнспектара аддзела агiтацыi i прапаганды УДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандра БРУЯ, сутыкненнем з тралейбусам скончылася няўдалая спроба кiроўцы аўтамабiля "Ровер" здзейснiць манеўр павароту. Сапраўдныя прычыны ДТЗ установiць следства.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiроўца аўтамабiля не справiўся з кiраваннем i ўехаў у тралейбус, якi стаяў на прыпынку грамадскага транспарту. Ад удару легкавушку адкiнула на прыпынак, дзе людзi ў гэты час чакалi свайго маршруту. Пяцёра з iх атрымалi траўмы: чацвёра — сур'ёзныя, адзiн, паводле папярэднiх звестак, абышоўся нязначнымi ўдарамi. Кiроўца (1988 года нараджэння) iншамаркi не пацярпеў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика