Пайшоў насустрач цягніку і загінуў
23.02.2010 15:34
—
ЧП
|
Каля чыгуначнага пераходу на вуліцы Лібава‑Роменская ў Маладзечне пад коламі электрацягніка вечарам 19 лютага загінуў 52‑гадовы мужчына. Здарэнне адбылося ў 18 гадзін 40 хвілін. Паводле слоў відавочцаў здарэння, мужчына ішоў з боку аўтобуснага прыпынку ў бок чыгункі, у руках нёс сумку, хістаўся. Можна меркаваць, што быў нецвярозы. З боку станцыі Маладзечна ў бок Мінска рухалася электрычка. Ля пераходнага мосціка праз чыгунку працавала святлавая і гукавая сігналізацыя, папярэджваючы пра набліжэнне цягніка. Гэта не спыніла мужчыну, ён выйшаў на сярэдзіну пераходнага мосціка, павярнуўся ў бок электрычкі і пайшоў ёй насустрач, размахваў рукамі і нешта крычаў. Машыніст цягніка ўключыў экстранае тармажэнне, пачаў сігналіць, але трагедыі пазбегнуць не ўдалося. Электравоз наехаў на мужчыну і некалькі дзесяткаў метраў працягнуў яго пад сабой. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля чыгуначнага пераходу на вуліцы Лібава‑Роменская ў Маладзечне пад коламі электрацягніка вечарам 19 лютага загінуў 52‑гадовы мужчына.Здарэнне адбылося ў 18...
|
|