У Мінску на будоўлі 22‑гадовы рабочы атрымаў смяротную траўму
01.03.2010 11:53
—
ЧП
|
Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці 22‑гадовага рабочага, які памёр у выніку атрыманай на будоўлі траўмы. Як паведамілі ў раённай пракуратуры, няшчасны выпадак адбыўся 26 лютага каля 14 гадзін на будаўнічым аб’екце па праспекце Пушкіна. Рабочага прыціснула да сценкі металічнай формай з бетонам, якую паднімаў кран. Маладога чалавека даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ён праз некаторы час памёр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці 22‑гадовага рабочага, які памёр у выніку атрыманай на будоўлі траўмы. Як паведамілі ў... |
|