Генерал, што кіраваў бандытамі
05.03.2010 16:56
—
ЧП
|
У Бабруйску судзілі банду, якую ўзначальваў адстаўны палкоўнік. Гісторыя пачалася ў ліхія 90-я. У 1994 годзе ў бабруйскім мікрараёне Чарапкі арганізоўваецца чарговая банда. У яе ўваходзяць мясцовыя злачынцы з вымоўнымі мянушкамі: Чыкаціла, Пластык, Букаед, Ажэ, Геша... А ўзначальвае банду Барыс Скрыпчанка – вайсковец-палкоўнік. У крымінальным свеце ў яго было дзве мянушкі: Баця і Генерал. У 90-я ён працаваў дырэктарам завода, кіраваў будпадраздзяленнем Мінабароны. У Генерала былі сувязі, але не было магчымасці зарабляць вялікія грошы, ён і вырашыў пазнаёміцца з крымінальнікамі. Банда абклала данінай усіх, хто займаўся незаконнымі аперацыямі з каляровымі металамі. Скрыпчанка “зліваў” інфу пра каналы збыту, а бандыты карысталіся. Сам палкоўнік “на справу” не хадзіў. У 2000 годзе Скрыпчанка выходзіць на пенсію. Да таго моманту ён зарабіў капітал, частку грошай уклаў у бабруйскі рынак «Паўночны». Ён з"ехаў у Маскву, арганізаваў будаўнічую кампанію «Рос». У Маскве ён сустракаўся са злодзеем у законе Біруковым, больш вядомым як Біра. Генерал даваў крымінальнікам грошы на іх патрэбы – то дзве тысячы даляраў, то тры. Магчыма, банда існавала б і далей, калі б у жыцці Скрыпчанкі не з"явілася 20-гадовая Наташа. Скрыпчанка падараваў ёй кватэру ў Бабруйску, кропку ў гандлёвым цэнтры. Але калі Скрыпчанка з"ехаў у Маскву, Наташа закруціла раман з крымінальнікам з канкурэнтнай групоўкі Усаянам. Летам 2007 г. таго расстралялі ў Наташыным пад"ездзе. Кілерамі былі супрацоўнікі кампаніі «Рос». Адпрацоўваючы версію забойства з рэўнасці, следчыя сталі вывучаць асобу Скрыпчанкі. І зразумелі, што гэта за камерсант. Скрыпчанку і яго бандытаў затрымалі ў Бабруйску ў 2007 г., на Новы год. За час існавання банды злачынцы прыдбалі “крутыя” машыны. У Баці была кватэра ў Бабруйску, двухпавярховы катэдж, аўтамабіль БМВ 7. Па справе праходзяць 20 чалавек. Беларускі ваенны суд асудзіў Скрыпчанку на 20 гадоў турмы. Яшчэ пяць бандытаў атрымалі ад 6 да 14 гадоў. Але не ўсе эпізоды ўвайшлі ў справу. Пакуль даказана, што банда за час існавання здзейсніла 15 злачынстваў. Прозвішчы і імёны з этычных меркаванняў змененыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску судзілі банду, якую ўзначальваў адстаўны вайсковец-палкоўнік. |
|