У Гомельскім раёне жанчына забіла сужытніка дачкі. 21.by

У Гомельскім раёне жанчына забіла сужытніка дачкі

09.03.2010 11:32 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа за забойства распачата 8 сакавіка ў дачыненні да жыхаркі Гомельскага раёна.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, раней несудзімая 53‑гадовая жанчына пасварылася з сужытнікам сваёй дачкі. 39‑гадовы мужчына жыў з ёю ў адным доме. Маці нанесла сябру дачкі колата‑рэзанае раненне ў лабкова‑пахвінную вобласць, ад чаго мужчына памёр на месцы.

Апрача таго, 8 сакавіка 20‑гадовая жыхарка Калінкавіч заявіла ў міліцыю пра тое,

што ноччу яе збіў невядомы і адкрыта забраў у яе 32 тыс. рублёў. Праваахоўнікі затрымалі зламысніка: ім аказаўся навучэнец мясцовага ліцэя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа за забойства распачата 8 сакавіка ў дачыненні да жыхаркі Гомельскага раёна. Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, раней...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика