"Чорныя" справы парушальнiкаў
10.03.2010
—
ЧП
|
Паблiзу возера Чорнага ў Бярозаўскiм раёне iнспектары затрымалi трох грамадзян, у аўтамабiлi ў якiх былi знойдзены тры мяхi з рыбай агульнай вагой больш за 147 кiлаграмаў. Канфiскаваныя i забароненыя прылады рыбалоўства: дзве сеткi, шэсць сеткавых экранаў i пад'ёмнiк. У дачыненнi да аднаго затрыманага ўжо заведзена крымiнальная справа. У начны час на рацэ Бобрык паблiзу вёскi Муляраўка Петрыкаўскага раёна iнспектары затрымалi трактарыста СВК "Агра-Пцiч" i жыхара гарпасёлка Капаткевiчы. Яны незаконна дабылi 170 асобiнаў рыбы, чым нанеслi шкоду прыродным рэсурсам на суму больш за 8,8 мiльёна рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паблiзу возера Чорнага ў Бярозаўскiм раёне iнспектары затрымалi трох грамадзян, у аўтамабiлi ў якiх былi знойдзены тры мяхi з рыбай агульнай вагой больш за 147 кiлаграмаў. |
|