Начныя гастралёры
11.03.2010
—
ЧП
|
Двое 20-гадовых жыхароў Пiнска працяглы час займалiся крадзяжом будаўнiчых матэрыялаў, абсталявання ды iнструмента з прыватных дамоў, якiя ўзводзiлi гаспадары ў Баранавiцкiм, Драгiчынскiм, Іванаўскiм, Iвацэвiцкiм, Кобрынскiм i Пiнскiм раёнах. Днём зладзеi выглядалi аб'ект, а ноччу вывозiлi з яго ўсё, што можна было загрузiць у мiкрааўтобус. Радыятары, дрэваапрацоўчыя станкi, помпы, катлы ацяплення, цэмент... i аж дзесяць бетонамяшалак выкралi зладзеi. Нарабаванае адвозiлi ў Пiнск, складвалi ў арандаваных гаражах, а затым прадавалi. Гастралёраў затрымалi ў Iвацэвiцкiм раёне, тут жа iх i судзiлi. Матэрыялы крымiнальнай справы склалi дзесяць тамоў, а пацярпелых аказалася больш за 50 чалавек. Суд Iвацэвiцкага раёна прыгаварыў кожнага злодзея да трох гадоў пазбаўлення волi, у iх канфiскавалi дзве аўтамашыны ў даход дзяржавы i яны абавязаны будуць вярнуць грошы пацярпелым. У гэтай справе хачу адзначыць адзiн момант. У раёне Пiнска, як i Кобрына, супрацоўнiкi мiлiцыi затрымлiваюць вялiкую колькасць вадзiцеляў, якiя ўначы перавозяць кантрабандную прадукцыю. Як асуджаным доўгi час удавалася правозiць такую колькасць крадзенага i не папасцiся? Сымон Свiстуновiч. "Паляваў" двойчы за антыкварнай шашкайЗ другой спробы падазронаму ўдалося завалодаць музейным экспанатам, якi набыў невядомы пакупнiк. Паводле звестак прэс-афiцэра Заводскага РУУС Тамары Рулiнскай, аўстрыйская шашка захоўвалася ў музеi адной з мiнскiх гiмназiй: халодную зброю падараваў дырэктар вучэбнай установы, а яму рэлiквiя дасталася ад бацькi. Адметна, што 25-гадовага мiнчанiна, якi, як мяркуецца, мае дачыненне да крадзяжу экспанату, затрымалi па падазрэннi ў незаконным абароце наркотыкаў, i раптоўна за iм пацягнуўся доўгi шлейф iншых "заслуг". У прыватнасцi, пры вобыску па месцы жыхарства ў падазронага былi знойдзеныя крадзеныя аўтамагнiтолы, а ў ходзе далейшых аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў устаноўлена i дачыненне да крадзяжу зброi з музея. Мiж iншым, шашка знiкла ў лютым падчас аднаго з агульнашкольных мерапрыемстваў: як выявiлася, зламыснiк пранiк у памяшканне экспазiцыi, зняў яе са стэнда i, схаваўшы пад адзенне, вынес з будынка гiмназii. Цiкава, што завалодаць экспанатам злодзею ўдалося толькi з другой спробы: першую ён зрабiў яшчэ ў снежнi мiнулага года. Тады, каб "упаляваць" антыкварную зброю, злачынца разбiў шкло музея звонку, аднак спалохаўся сiгналiзацыi. Паводле слоў затрыманага, выкрадзеную шашку ён адразу ж прадаў, прычым выпадковаму незнаёмцу. Разам з тым, як мяркуе следства, пакупнiка для спецыфiчнага тавару падазроны шукаў з паўгода, калi запрыкмецiў шашку ў музеi. Цяпер супрацоўнiкi мiлiцыi ўстанаўлiваюць месцазнаходжанне апошняй, а ў дачыненнi да затрыманага заведзена шэраг крымiнальных спраў. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое 20-гадовых жыхароў Пiнска працяглы час займалiся крадзяжом будаўнiчых матэрыялаў, абсталявання ды iнструмента з прыватных дамоў, якiя ўзводзiлi гаспадары ў Баранавiцкiм, Драгiчынскiм, Іванаўскiм, Iвацэвiцкiм, Кобрынскiм i Пiнскiм раёнах
|
|