У Баранавічах у хлопца выбівалі пін‑код карткі ўдарамі па галаве. 21.by

У Баранавічах у хлопца выбівалі пін‑код карткі ўдарамі па галаве

17.03.2010 15:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш дзесяці разоў стукнуў знаёмца па галаве 27‑гадовы жыхар Баранавічаў. Такім чынам ён спрабаваў даведацца пін‑код доступу да банкаўскай карткі.

Перад гэтым мужчыны разам добра выпілі. Калі гарэлка скончылася, мужчына, якому вельмі хацелася працягнуць «банкет», забраў у знаёмца банкаўскую картку і, даведаўшыся ва ўладальніка пін‑код, пайшоў здымаць грошы. Каля банкамата высветлілася, што пацярпелы назваў не тыя лічбы.

Вярнуўшыся ў кватэру, мужчына зноў пачаў збіваць хлопца па галаве. Але той сапраўдныя лічбы так і не назваў. Тады крыўдзіцель абрабаваў пацярпелага — забраў 3000 рублёў, запальнічку і латарэйны білет.

Міліцыя высветліла, што раней парушальнік ужо адбываў пакаранне за разбой. Цяпер яму пагражае да 6 год пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш дзесяці разоў стукнуў знаёмца па галаве 27‑гадовы жыхар Баранавічаў. Такім чынам ён спрабаваў даведацца пін‑код доступу да банкаўскай карткі.Перад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика